BE RU EN

Пісьменнік Фрэдэрык Фарсайт распавёў аб працы на брытанскую выведку

  • 30.08.2015, 17:27

Фрэдэрык Фарсайт, аўтар «Дня шакала», «Дня Адэсы» ды іншых раманаў, прызнаўся, што ён больш за 20 гадоў працаваў на брытанскую выведку МІ6.

Многія даўно падазравалі, што 77-гадовы пісьменнік быў звязаны з выведкай, бо яго раманы пра шпіёнаў былі надзвычай рэалістычнымі.

У інтэрв'ю BBC ён сказаў, што пачаў супрацоўнічаць з МІ6 падчас вайны за незалежнасць Біяфры - самаабвешчанай дзяржавы ў паўднёва-ўсходняй частцы Нігерыі. Баявыя дзеянні доўжыліся з 30 траўня 1967 года да 15 студзеня 1970 года.

Паводле ягоных слоў, адзін з брытанскіх выведнікаў папрасіў яго «расказаць, што адбываецца ў Нігерыі».

Нягледзячы на тое, што пасля публікацыі «Дня шакала» ў 1971 годзе Фрэдэрык Фарсайт стаў вядомым чалавекам, ён працягваў пастаўляць інфармацыю МІ6 з тагачаснай Радэзіі, ПАР, а таксама з Усходняй Нямеччыны.

Апошнія навіны