BE RU EN

Протаіерэй РПЦ Чаплін заклікаў змяніць «цынічную эліту» Расеі

  • 30.08.2015, 17:12

Прадстаўнік РПЦ Усевалад Чаплін заявіў, што ў Расеі - «стомленыя карумпаваныя цынічныя эліты».

На змену ім павінны прыходзіць вернікі, якія павінны быць больш актыўнымі ў палітыцы і эканоміцы. Пра гэта Усевалад Чаплін заявіў на Міжнародным праваслаўным моладзевым форуме ў Казані, паведамляе «Говорит Москва».

«Сёння вернікам трэба прыходзіць на змену стомленым карумпаваным цынічным элітам, дэманстраваць сваю грамадзянскую дзейнасць на ўзроўні вёскі, горада, рэгіёна, краіны ў цэлым і ўсяго свету», - заявіў ён.

На думку Усевалада Чапліна, цяпер у РФ існуе крызіс элітаў, а гэта перашкаджае краіне зрабіць свой «новы прарыў».

Апошнія навіны