BE RU EN

Амэрыканец, які быў на Месяцы, назваў тэрміны каланізацыі Марса

  • 30.08.2015, 16:49

85-гадовы амэрыканскі астранаўт Баз Олдрын, які другім пасля Ніла Армстранга быў на паверхні Месяца, зоймецца падрыхтоўкай плану каланізацыі Марса.

Пра гэта паведамляе The Guardian, піша Lenta.ru.

Олдрын спадзяецца, што заснаваць селішча на планеце выпадзе праз 25 гадоў, у 2039. У такім выпадку пачатак каланізацыі здолеюць прымеркаваць да 70-годдзя высадкі касмічнага карабля «Апалон-11» на Месяц. Аднак астранаўт прызнае, што тэрміны могуць змяніцца.

Згодна з ягонай канцэпцыяй, каланістаў стануць адпраўляць на Марс на 10 гадоў, і ў іх будзе магчымасць вярнуцца па заканчэнні гэтага тэрміну на Зямлю. Олдрын мяркуе, што ў якасці транзітных пунктаў можна будзе выкарыстоўваць месяцы Марса: Фобас і Дэймас.

У чацвер, 27 жніўня, астранаўт падпісаў пагадненне аб заснаванні на базе ФТІ касмічнага цэнтра, якому нададуць ягонае імя. Асноўны кірунак дзейнасці цэнтра - вывучэнне месяцовых рэсурсаў і магчымасцяў для іх выкарыстанні для рэалізацыі плану каланізацыі Марса.

Олдрын удзельнічаў у высадцы касмічнага карабля «Апалон-11» на Месяц 21 ліпеня 1969 года. Ён прабыў на Месяцы крыху больш за паўтары гадзіны, Армстранг - прыкладна 2,5 гадзіны.

Апошнія навіны