BE RU EN

На «бітву за ўраджай» кінулі войска

  • 3.08.2015, 21:55

Задзейнічана больш за 100 вайскоўцаў і блізу 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

У адпаведнасці з даручэннем Савета міністраў Беларусі Узброеныя сілы дапамагаюць сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ў правядзенні жніва.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, для кіравання дзеяннямі асабовага складу, выдзеленага для дапамогі ў жніве, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ва Узброеных сілах створаная адпаведная аператыўная група.

Са складу вайскоўцаў і цывільнага персаналу злучэнняў і вайсковых часцін Узброеных сіл сфармаваныя зборныя аўтамабільныя звязы 147-й зенітнай ракетнай брыгады Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Агулам для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў задзейнічана больш за 100 вайскоўцаў і блізу 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

З 31 ліпеня асабовы склад расчаўся з работамі ў 21 сельскагаспадарчай арганізацыі ў Пухавіцкім, Старадарожскім, Капыльскім, Валожынскім, Крупскім, Лагойскім раёнах Менскай вобласці і Мсціслаўскім, Чавускім раёнах Гомельскай вобласці.

З палеткаў перавезена больш як 1000 тон збожжа і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Апошнія навіны