BE RU EN

Румынія абвінаваціла «Лукойл» у адмыванні грошай

  • 3.08.2015, 20:42

Прычыненая Румыніі шкода ацэньваецца на 1,77 мільярда еўраў.

Румынія выставіла Lukoil Europe (даччыная структура «Лукойла») абвінавачванні ў адмыванні грошай, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву пракуратуры краіны.

21 ліпеня паведамлялася, што China Peace Petroleum Group прапанавала «Лукойлу» прадаць ёй нафтаперапрацоўчы завод у Румыніі, супрацоўнікаў якога падазраюць у адмыванні грошай. Прадстаўнік «Лукойла» тады пацвярджаў атрыманне адпаведнага ліста ад кітайскай кампаніі і нагадаў, што прадаваць завод кампанія не мерыцца, піша Lenta.ru.

На пачатку ліпеня гарадскі суд румынскага Плаешці на пазоў пракуратуры прыняў пастанову аб арышце маёмасці і рахункаў «Лукойла» ў гэтай краіне на суму два мільярды еўраў. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што гаворка ідзе пра брытанскія і галандскія рахункі Lukoil Europe Holdings Bvatrium Holland, якая валодае нафтаперапрацоўчым заводам «Пэтратэл Лукойл» (Petrotel Lukoil) у Плаешці. Адзначалася, што прычынай арышту сталі падазрэнні ў адмыванні грошай і ўхіленні ад выплаты падаткаў. У рамках справы расследуецца дзейнасць пяці супрацоўнікаў НПЗ « Пэтратэл Лукойл», сярод якіх - два расейцы. Страты ад дзеянняў падазраваных румынская старана раней ацэньвала на 230 мільёнаў еўраў. Вырак суда аб арышце актываў апратэставаны «Лукойлам» у вышэйшай інстанцыі.

У 2014 годзе на НПЗ «Пэтратэл Лукойл» былі праведзеныя ператрусы і сканфіскаваныя бухгалтарскія дакументы, прадпрыемства спыніла працу. У сітуацыю ўмяшаўся прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта, бо беспрацоўнымі маглі стацца 3,5 тысячы супрацоўнікаў НПЗ, і вытворчасць была адноўленая.

«Лукойл» з'яўляецца трэцім памерам гульцом на румынскім нафтавым рынку. Акрамя НПЗ, які кампанія набыла ў 1998 годзе, ёй таксама належыць сетка з 300 паліўных станцый.

Апошнія навіны