BE RU EN

Віталь Коваль: Кожная траўма робіць цябе разумнейшым

  • 3.08.2015, 20:25

Галкіпер каманды Беларусі ў хакеі Віталь Коваль патлумачыў, чаму апошнім часам яго не абыходзяць бокам траўмы.

«У прынцыпе пачынаючы недзе з 25 гадоў у мяне часцяком здараліся пашкоджанні. Не ведаю, чаму так. Кожнае так ці інакш робіць цябе разумнейшым. Пачынаеш інакш рыхтавацца, па-іншаму ставіцца да сябе. Праўда, апошняя траўма сталася самай сур'ёзнай ў кар'еры. Столькі шмат яшчэ ніколі не прапускаў.

Яе ж на трэнінгу атрымаў, прычым у абсалютна бяскрыўднай сітуацыі. Занятак ужо скончыўся, а я з ўласнага жадання застаўся крыху папрацаваць дадаткова. Вось і папрацаваў - разрыў крыжападобных звязак. Зазвычай гэта паўгадавое аднаўленне, але хірург зрабіў сваю справу на пяць з плюсам, і праз тры з паловай месяцы я гуляў на чэмпіянаце свету. Звышкароткі тэрмін», - цытуе брамніка «Прессбол».

Апошнія навіны