BE RU EN

Упершыню са студзеня нафта маркі Brent упала ніжэй за $50

  • 3.08.2015, 19:45

Вартасць вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на Лонданскай біржы апусцілася ніжэй за адзнаку $50.

Паводле звестак на 19:29, барэль нафты прадаваўся на ўзроўні $49,72. Гэта мінімальнае значэнне са студзеня гэтага года. З адкрыцця сённяшніх таргоў Brent патаннела больш чым на $2, піша РБК.

Паралельна падае і кошт нафты маркі WTI. Страціўшы за дзень амаль $1,5, нафтавыя ф'ючэрсы прадаюць на ўзроўні $45,39 за барэль.

Апошнія навіны