BE RU EN

Нямецкі гурт Tokio Hotel прыедзе ў Менск

  • 3.08.2015, 19:20

8 лістапада ў менскім Prime Hall выступіць папулярны нямецкі гурт Tokio Hotel.

У Менску адзін з самых знакамітых нямецкіх гуртоў апошніх гадоў прыедзе ў рамках сусветнага тура Feel It All у падтрымку новага студыйнага альбома Kings Of Suburbia, рэліз якога адбыўся ў кастрычніку мінулага года.

У адрозненне ад папярэдніх альбомаў гурта, Kings Of Suburbia цалкам запісаны на англійскай мове.

Tokio Hotel маглі ўпершыню прыехаць у Менск яшчэ ў верасні 2007 годзе - на піку сваёй папулярнасці, але тады стораны не здолелі ўзгадніць дату і тэхнічны райдэр канцэрта.

А ў 2008 годзе, карыстаючыся папулярнасцю гурта ў беларускіх фанаў, група махляроў спрабавала зарабіць на продажы квіткоў на ліпавы канцэрт Tokio Hotel.

Апошнія навіны