BE RU EN

Рэкламная акцыя BMW закончылася ў міліцыі

  • 3.08.2015, 19:13

Адзін з мінакоў, не зразумеўшы задумкі, задумаў бойку з аніматарам і сам жа выклікаў міліцыю.

Рэкламная акцыя, зладжаная на вуліцы Кальварыйскай у Менску імпарцёрам BMW, закончылася ў РАУС. На навесе прыпынку грамадскага транспарту была намаляваная акула, у якой замест раскрытай пашчы быў адкрыты багажнік аўтамабіля. На лавачцы размясцілася русалка, а перад ёй - дайвер у аквалангу. Крэатыў палягаў ў спробе абыграць сталую мянушку аўтамабіляў BMW - «акулы».

«Нейкі час мінакі фатаграфаваліся на фоне яркіх персанажаў, - распавёў Onliner.by Алег, прадстаўнік фірмы, якая выконвае паслугі аніматараў. - Але былі і тыя, хто не разумеў, што адбываецца, а сёй-той выказваў нават адкрытую агрэсію. Адна з бабуль злосна махала торбай, убачыўшы эпатажную русалку, якую яна абзывала дзяўчынай лёгкіх паводзінаў. У гэты час міма праходзіў неінтэлігентнага выгляду мужчына. Ён стаў лаяцца на адрас аніматараў. Яго паспрабавалі суняць, растлумачыць, што гэта рэкламная акцыя. Але ён толькі пайшоў у агрэсіўны наступ і ўдарыў прамоўтэра ў касцюме вадалаза кулаком у грудзі. Вадалаз, не здымаючы ласт і маскі, даў яму ў адказ. Той моцна здзівіўся і хутка рэціраваўся, схапіў тэлефон, выклікаў міліцыю".

Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі, забралі ў аддзяленне ўсіх удзельнікаў канфлікту - русалку, вадалаза і мужчыну, які лаяўся. У аддзяленні высветлілася, што рэкламная акцыя ўзгодненая, а мужчына першым напаў на вадалаза. Праз нейкі час усіх адпусцілі.

«У аддзеле стораны патлумачылі свае пазіцыі. Мужчына казаў, што ён ішоў з працы і не чакаў, што на яго выскачыць вадалаз. У выніку яны замірыліся, канфлікт быў вычарпаны без афармлення пратакола», - растлумачылі ў РАУС Фрунзенскага раёна.

Апошнія навіны