BE RU EN

Пасля «выбараў» у Беларусі значна падаражэюць транспарт і сувязь

  • 3.08.2015, 14:28

Тарыфы на паслугі сувязі плануецца павысіць на 40%, кошт праезду ў грамадскім транспарце - на 33%.

Гэта прадугледжана прагнознымі дакументамі на будучы год, якія распрацоўваюцца цяпер. Паводле звестак БелаПАН, чакаецца, што спажывецкія кошты ў 2016 годзе вырастуць на 12%. Пры гэтым дадаванне коштаў, якія рэгулююцца дзяржавай, у інфляцыю складзе каля 2%.

Тарыфы на паслугі паштовай і электрасувязі плануецца павысіць на 40%. Кошт праезду ў грамадскім транспарце Менска мяркуецца падвысіць на 33% - да 6000 рублёў за адну паездку.

Перавозка пасажыраў чыгуначным транспартам можа падаражэць удвая.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2016 годзе плануецца павысіць на 5-7 даляраў у эквіваленце і індэксаваць штоквартальна з улікам змены намінальнага заробку.

Іншыя рэгуляваныя дзяржавай кошты (на паслугі ўстаноў адукацыі, дзіцячых дашкольных устаноў, лекі) у сярэднім у наступным годзе плануецца падвысіць на 10-12%.

Апошнія навіны