BE RU EN

Праз пажары ў Асіповіцкім раёне Менск «накрыла» дымам і пахам гару

  • 3.08.2015, 10:39

Зрання ў Менску адчуваецца выразны пах гару, а з высокіх паверхаў відаць, як будынкі абгарнула дымам.

Але ён патроху разышоўся і са з'яўленнем сонца стаў практычна не прыкметны. Аб падазроным паху гару ў сацсетках паведамілі жыхары розных частак горада: Малінаўкі, Чыжоўкі, Каменнай Горкі, Нямігі. У МНС, па нумары 101, паведамілі, што прычына такой з'явы - лясны пажар у Асіповіцкім раёне, піша onliner.by.

На картах міжнароднага сэрвісу касмічнага маніторынгу відаць, што адзіны асяродак пажару ў Беларусі знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Лясны пажар у Асіповіцкім раёне ўчора стаў прычынай буйной аварыі: на трасе М5 сутыкнуліся больш за 30 аўтамабіляў.

Паводле звестак МНС, з 06:00 2 жніўні да 06:00 3 жніўня ліквідаваныя 5 лясных пажараў на агульнай плошчы 5,45 га, 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,18 га і 4 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 0,61 га. У межах Менска ўсё спакойна, пажараў няма.

Апошнім разам Менск прыкметна ахутваў шчыльны дым у кастрычніку 2014 года. Тады прычынай такой з'явы сталі тарфяныя пажары каля вёскі Забалоцце Менскага раёна. Узгаранне тарфянікаў супала з рэдкімі для Беларусі метэаўмовамі, калі праз тэмпературныя перапады на вышыні і ля паверхні зямлі дым доўга не мог рассеяцца.

Апошнія навіны