BE RU EN

На харчаванне бацькі школьнікаў будуць здаваць 500 тысяч

  • 29.08.2015, 21:32

Ужо на наступным тыдні школьнікам трэба будзе сесці за парты.

А пакуль іх бацькі задаюцца пытаннем, колькі грошай давядзецца здаваць на харчаванне. У пачатковай школе сняданкі бясплатныя, купляць даводзіцца абед і часам падвячорак, калі дзіця застаецца ў групе прадоўжанага дня. У сярэдняй і старэйшай школе абавязковае харчаванне - аднаразовае (часцей за ўсё гэта сняданак), але за яго плаціць ужо трэба, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Харчаванне для ўсіх будзе каштаваць 20-25 тысяч за дзень. Канкрэтны кошт залежыць ад школы, меню, попыту, платаздольнасці бацькоў, - растлумачылі ў Галоўнай управе спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Гэта значыць, за тыдзень бацькам трэба будзе здаваць на харчаванне ад 100 да 125 тысяч. У прынцыпе столькі ж даводзілася выкладваць і ў мінулым годзе.

Апошнія навіны