BE RU EN

Тэмпература ў Менску і Берасці ўстанавіла новыя рэкорды

  • 29.08.2015, 20:25

У Менску і Берасці 28 жніўня беларускімі метэаролагамі зафіксаваныя новыя тэмпературныя рэкорды.

У паўднёва-заходнім абласным цэнтры ў пятніцу паветра прагрэлася да плюс 32,6 градуса. Апошні раз у Берасці рэкордная спякота была 52 гады таму - у 1963 было зафіксавана плюс 31,7 градуса, піша ex-Press.

Новы рэкорд устанавіла і сталіца. У Менску ўчора было плюс 29,8 градуса. Мінулы рэкорд быў усталяваны ў 1909 годзе, тады тэрмометры паказалі плюс 28,7.

Найбліжэйшымі днямі на поўначы Беларусі пройдуць невялікія дажджы і навальніцы. На ўсе тэрыторыі краіны чакаецца цёплае і сухое надвор'е - ад плюс 20 да плюс 26 градусаў.

Апошнія навіны