BE RU EN

З 1 верасня будзе ўзмоцнены кантроль у аэрапортах ЕЗ

  • 29.08.2015, 19:33

Ручную паклажу будуць выбарачна правяраць з выкарыстаннем прыбораў, якія вызначаюць наяўнасць выбуховых рэчываў.

З 1 верасня ў ЕЗ уваходзяць у дзеянне новыя правілы кантролю бяспекі ў аэрапортах, накіраваныя на прадухіленне тэрарыстычных актаў. Згодна з прадпісаннямі, ручную паклажу будуць выбарачна правяраць з выкарыстаннем прыбораў, якія вызначаюць наяўнасць выбуховых рэчываў. Пад аналагічную праверку таксама могуць падпадаць пасажыры, піша Deutsche Welle.

Кантроль у аэрапортах будзе праводзіцца паводле палепшаных тэхнічных стандартаў, піша агенцтва dpa. Для праверкі на наяўнасць выбуховых рэчываў будуць выкарыстоўвацца спецыяльныя палоскі паперы і сурвэткі. Выдаткі павінны быць настолькі мінімальныя, наколькі гэта магчыма, заявілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Нямеччыны. Аднак, новыя правілы могуць прычыніцца да павелічэння часу чакання, адзначылі ў міністэрстве.

Апошнія навіны