BE RU EN

Аркадзь Бабчанка: Я таксама хачу, каб Лаліта, замест мікрафона, спявала ў скручаную бяросту

  • 29.08.2015, 17:43

Расейскі вайсковы рэпарцёр заклікаў Уладзіміра Пуціна не здавацца.

Пра гэта Аркадзь Бабчанка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Паведамленне журналіста пачынаецца з цытаты з інтэрв'ю спявачкі Лаліты парталу «Super.ru»: «Адразу магу сказаць, што я сапраўды стала больш шчаслівай, калі пачула зварот ураду і заяву з нагоды абмежавання ўвозу прадуктаў з-за мяжы. Я і ўсе мае сябры, шчыра кажучы, ужо даўно палюем на нашыя айчынныя прадукты.

Я радая, што гэта здарылася. Адзінае, у мяне вялікая просьба да Пуціна - не здавацца і пратрымацца гэты год, як бы потым ні прасілі прыняць назад якую-небудзь хімію. Хочацца хаця б год пражыць ва ўмовах больш чыстага спажывецкага рынку, пакуль не адновяць імпарт. Таму я выключна «за», бо я не прыхільніца хіміі. Мяне радуе, што нашыя вытворцы падымуць галаву. Іх не пускалі на рынак, а цяпер будзе менш пітушчых і больш працоўных людзей на палетках.

Хай Абама есць прадукцыю Еўразвязу, а мы будзем сваё натуральнае з пахам.

Я вельмі хачу, каб мы ўсё астатняе жыццё жылі на айчынных прадуктах».

Аркадзь Бабчанка адказвае на заяву спявачкі.

«Я таксама вельмі хачу, каб Лаліта ўсё астатняе жыццё жыла на айчынных прадуктах, - піша ён. - Каб яна выкінула ўсе свае мікрафоны, мікшары, рэжысёрскія пульты, рытм-машыны, бубны, бас-гітары, сінтэзатары, шнуры, штэкеры, ды іншыя «ямахі», «гібсаны», і «фэндэр-стратакастэры». Каб яна спаліла студыі гуказапісу, дзе яна запісвае свае вялікадухоўные песні на праклятыя кампакт-дыскі праклятымі лазерамі. А самі свае дыскі расціснула бульдозерам. А фінскую паліграфію на вокладках сваіх альбомаў знішчыла кіслатой. А праграмнае забеспячэнне раструшчыла кадзілам Чапліна. І каб манаўскія і мерсэдэсаўскія фуры, якія перавозяць абсталяванне для канцэртаў, скінула ў прорву. Ларэалеўскі макіяж скарміць свінням. А турэцкія лямпачкі ў японскіх асвятляльных прыладах - Стасу Барэцкаму.

Я шчыра, ад усяго сэрца, абсалютна з імі з усімі згодны.

Я таксама хачу, каб Лаліта, Віка, Стас, Грыгорый, Алена, Іосіф ды іншыя заслужаныя дзеячы спеваў ротам - пралі гаспадарчым мылам, ездзілі на «Жыгулях», дэкарацыі перавозілі на калёсах, на канцэрт у «ДК Чыгуначнікаў» Ялты лёталі на «Тую -134», замест мікрафона спявалі ў скручаную рупарам бяросту, і скакалі пад айчынныя лыжкі, бубны і гармонікі. У беларускіх галёшах.

Мяне радуе, што нашы вытворцы музычных інструментаў падымуць галаву. Іх не пускалі на рынак, а цяпер будуць менш піць і больш працаваць.

Я, шчыра, горача, ад усяго сэрца жадаю, каб яны ўсё астатняе жыццё жылі на айчынных прадуктах. Цалкам падтрымліваю ўсе іх пачынанні. Пуцін, не здавайся».

Апошнія навіны