BE RU EN

Пуцін патрабуе ад улад Украіны перамоў з тэрарыстамі

  • 29.08.2015, 17:30

Уладзімір Пуцін заклікаў да дырэктыўнага дыялогу паміж Кіевам і сваімі марыянеткамі на Данбасе.

Прэзідэнт Расеі заявіў, што ўстурбаваны працягам "абстрэлаў паселішчаў Данбаса". Пра гэта ён сказаў у тэлефоннай размове з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, паведамляе прэс-служба Крамля.

"Пуцін выказаў устурбаванасць працягам абстрэлаў украінскімі вайскоўцамі паселішчаў Данбаса, нарошчваннем узброеных сіл Украіны ўздоўж размежавальнай лініі", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў размове была асабліва падкрэсленая патрэба наладжвання дырэктыўнага дыялогу паміж Кіевам і прадстаўнікамі ДНР і ЛНР, а таксама зняцця "фінансава-эканамічнай блакады з Данбасу".

Апошнія навіны