BE RU EN

Навукоўцы стварылі татуіроўкі, здольныя сачыць за здароўем

  • 29.08.2015, 14:57

Навукоўцы з Паўночна-ўсходняга ўніверсітэта ЗША распрацавалі спецыяльныя татуіроўкі, якія будуць сачыць за здароўем людзей.

Пра гэта паведамляе ladyportal.info.

Гэтыя татуіроўкі здольныя паведамляць свайму гаспадару аб праблемах нястачы ў арганізме таго ці іншага рэчыва. Сёння распрацаваны толькі тыя тату, якія здольныя паведамляць пра нястачу натрыю, але надалей плануецца распазнаванне датчыкамі і глюкозы.

На сёння даследчыкі праводзяць экспэрыменты з татуіроўкамі над жывёламі. Ім ўводзяць пад скуру мікрасэнсары, якія складаюцца з драбнюткіх палімерных часціц, якія пры нястачы рэчыва пачынаюць свяціцца і чым менш рэчывы будзе ў арганізме, тым ярчэйшай будзе выява.

Са слоў навукоўцаў, неўзабаве такую працэдуру можна будзе праводзіць з людзьмі, якія пакутуюць на цукровы дыябет.

Апошнія навіны