BE RU EN

Мінгандлю знізіў нацэнку на алкаголь у аб'ектах грамадскага харчавання

  • 29.08.2015, 13:59

Айчынны алкаголь для беларусаў робяць яшчэ больш даступным і танным.

Мінгандлю ўвёў лімітавую максімальную нацэнку на алкагольныя напоі крэпасцю вышэй за 28%, якія вырабляюцца і рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры іх рэалізацыі ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Адпаведная пастанова прадугледжвае лімітавую максімальную нацэнку ў памеры 60% (з улікам нацэнкі грамадскага харчавання, гандлёвай надбаўкі, уключаючы аптовую надбаўку).

Гэта абмежаванне дасць магчымасць знізіць кошты на айчынныя алкагольныя напоі ў аб'ектах грамадскага харчавання, адзначылі ў Мінгандлі.

Дакумент увайшоў у дзеянне 29 жніўня.

Нагадаем, раней улады Гомеля і Менска скасавалі забарону на продаж алкаголю з 22 да 9 раніцы ў крамах.

Апошнія навіны