BE RU EN

Алеся Чаркашына пахаваюць у Берасці на наступным тыдні

  • 29.08.2015, 12:52

Пахаванне загінулага ва Украіне Алеся Чаркашына адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня ў Берасці.

Пра гэта паведамілі сябры загінулага актывіста, паведамляе «Радыё Свабода».

Пахаванне Алеся Чаркашына можа адбыцца ў панядзелак 31 жніўня альбо ў аўторак 1 верасня.

Актывіст з Берасця быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Алесь Чаркашын ваяваў пад пазыўным «Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара».

У свой час Алесь Чаркашын быў чальцом моладзевага руху «Зубр». Таксама ён вядомы сваім актыўным удзелам у дзейнасці аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Апошнія навіны