BE RU EN

Тэмпература ў Беларусі ўстанаўлівае новыя рэкорды

  • 29.08.2015, 12:27

Два тэмпературныя рэкорды дня ўстаноўленыя 28 жніўня ў Беларусі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Берасці тэмпература паветра 28 жніўня склала 32,6 градуса вышэй за нуль. Папярэдні тэмпературны рэкорд дня ў Берасці быў зафіксаваны ў 1963 годзе, калі паветра прагрэлася да 31,7 градуса.

У сталіцы Беларусі таксама ўчора зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня. Тэрмометры паказалі 29,8 градусаў вышэй за нуль. Крыху менш гарачы быў дзень 28 жніўня ў Менску ў 1909 годзе. Тады слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 28,7.

Апошнія навіны