BE RU EN

Джо Байдэн: ЗША падтрымліваюць унітарны лад Украіны

  • 29.08.2015, 11:50

Злучаныя Штаты Амерыкі рашуча падтрымліваюць дэцэнтралізацыю ўлады ва Украіне пры захаванні ўнітарнага ладу дзяржавы.

Пра гэта ішла гаворка падчас тэлефоннай размовы віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які адбыўся 28 жніўня, піша УНИАН.

"Віцэ-прэзідэнт таксама адзначыў асаблівае значэнне актыўнай падтрымкі Злучанымі Штатамі канстытуцыйных зменаў, прапанаваных прэзідэнтам Парашэнкам і ўкраінскай Канстытуцыйнай камісіяй, якія дазволяць укараніць змястоўную дэцэнтралізацыю ўлады ў адпаведнасці з адпаведнымі палажэннямі Менскіх пагадненняў пры захаванні ўнітарнага дзяржаўнага ладу Украіны", - адзначаецца ў паведамленні.

Таксама Байдэн павіншаваў Парашэнку з дасягненнем пагаднення паміж Украінай і замежнымі крэдыторамі аб рэструктурызацыі дзяржаўнай запазычанасці, а таксама станоўча ацаніў паведамленне аб пагадненні некалькіх рэфарматарскіх украінскіх палітычных сіл браць удзел у мясцовых выбарах у кастрычніку 2015 года адзіным спісам кандыдатаў.

Апошнія навіны