BE RU EN

Цыгарэты зноў падаражэюць

  • 29.08.2015, 10:34

Некаторыя маркі цыгарэт у Беларусі зноў падаражэюць з 1 верасня.

Новыя кошты на тытунёвыя вырабы апублікавала Міністэрства ў падатках і зборах на сваім сайце.

Цыгарэты маркі Oscar (Gold, Silver, Blue, Gold superslims, Silver superslims, Gold compact і Oscar Silver compact) падаражэюць з 1 верасня на 700 рублёў - да 12 300 рублёў. Цыгарэты Cooper Bio-filter стануць даражэйшымі на 1200 рублёў - да 12 500 рублёў. Цыгарэты маркі Velvet вырастуць у кошце на 700 рублёў і будуць каштаваць 12 100 рублёў.

Апошнім разам некаторыя маркі цыгарэт даражэлі на 1000 рублёў з 1 жніўня.

Апошнія навіны