BE RU EN

Аляксандр Хацкевіч: Усё залежыць ад саміх гульцоў БАТЭ

  • 28.08.2015, 20:31

Ці набярэ БАТЭ балы ў групе Лігі чэмпіёнаў?

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч на Прессбол-TV пракаментаваў вынікі жэрабя групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, у выніку якога ў спаборнікі БАТЭ былі адпраўленыя "Барсэлона", "Баер" і "Рома".

- Калі не ставіць задачы, то навошта тады наогул выходзіць у групавы этап. Там слабых камандаў няма, бо еўрапейскі футбол вельмі моцны, ён развіваецца, шмат індывідуальна моцных футбалістаў. А тое, што БАТЭ трапіліся топ-каманды з вядучых чэмпіянатаў - Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі... Тут ужо самі гульні, самі моманты, як хлопцы будуць рыхтуецца да гэтых гульняў, ужо прынясуць карысць. Так што ўсё залежыць ад саміх гульцоў БАТЭ.

Нагадаем, барысаўскі БАТЭ, быўшы пасеяным з чацвёртага кошыка, апынуўся ў адной групе з "Барсэлонай", "Баерам" і "Ромай".

Апошнія навіны