BE RU EN

Беларус з сігналам «Тарас», які загінуў ва Украіне, - гэта берасцейскі актывіст Алесь Чаркашын

  • 28.08.2015, 20:17

Стала вядомае імя беларуса, які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр.

Гэта 33-гадовы берасцеец Аляксандр Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса Правага сэктара. У тым жа баі загінуў украінец Віталій Целяжэнка.

Дата і месца пахавання Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазней. Бацькі наважылі пахаваць сына ў Берасці.

***

Чаркашын вядомы сваім чынным удзелам у дзейнасці БХД. Ён удзельнічаў у шэрагу акцый дэмакратычных сіл і неаднаразова затрымліваўся міліцыяй.

Апошнія навіны