BE RU EN

Мэркель і Аланд абмяркуюць з Пуціным сітуацыю на Данбасе

  • 28.08.2015, 20:08

Лідары Нямеччыны, Францыі і РФ у тэлефонным рэжыме абмяркуюць абвастрэнне канфлікту на Данбасе.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд маюць намер абмеркаваць з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным сітуацыю на Данбасе 29-30 жніўня.

Як інфармуюць "Украінскія навіны", пра гэта паведамляе выданне Bloomberg са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Нямеччыны.

Паводле паведамлення, у гэтыя выходныя лідары Нямеччыны і Францыі маюць намер у тэлефонным рэжыме абмеркаваць з Пуціным абвастрэнне канфлікту на Данбасе.

Апошнія навіны