BE RU EN

Лідары ЕЗ гатовыя абмеркаваць крызісную сітуацыю з бежанцамі

  • 28.08.2015, 18:25

Міністры ўнутраных спраў краін Еўразвяза ўжо інтэнсіўна працуюць, каб знайсці развязанне.

Пра гэта паведаміла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Reuters.

"Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў гатовыя сустрэцца і, калі гэта неабходна, правесці экстранны саміт", - сказала Мэркель на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне.

"Ёсць ужо вельмі інтэнсіўныя намаганні на ўзроўні ЕЗ, накіраваныя на тое, як мы можам лепш спраўляцца з гэтай праблемай", - дадала яна, адзначыўшы, што саміт будзе мець сэнс, калі міністры ўнутраных спраў краін ЕЗ выпрацуюць пэўную пастанову.

"Існуе, на шчасце, ужо высокі ўзровень згоды паміж Нямеччынай і Францыяй, што дае мне шмат надзеі, што мы зможам знайсці развязанне", - дадала Мэркель.

Раней паведамлялася, што нямецкі ўрад плануе ў гэтым годзе падвоіць фінансаванне на ўрэгуляванне сітуацыі з мігрантамі.

Паводле звестак ААН, колькасць мігрантаў і бежанцаў, якія з пачатку года перасеклі Міжземнае мора, спрабуючы дабрацца да Еўропы, дасягнула больш за 300 тысяч.

Апошнія навіны