BE RU EN

На ўсходзе Украіны вядуць вайну шэсць генералаў расейскага войска

  • 28.08.2015, 18:07

Служба бяспекі Украіны апублікавала арганізацыйную структуру расейска-тэрарыстычных войскаў на Данбасе.

Паводле звестак міністэрства, каардынацыю 1 і 2 вайсковых карпусоў сухапутных войскаў РФ на тэрыторыі самаабвешчаных ДНР і ЛНР ажыццяўляюць генерал-палкоўнік Аляксандр Лянцоў, генерал Валерый Герасімаў, генерал-палкоўнік Аляксандр Галкін, генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, генерал-лейтэнант Андрэй Гурулёў, генерал- лейтэнант Сяргей Саламацін і генерал-маёр Сяргей Юдзін.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў «Твітэры».

СБУ выдала таксама арганізацыйную структуру расейска-тэрарыстычных войскаў і агучылі звесткі аб баявым і лікавым складзе першага і другога вайсковых карпусоў ЛНР /ДНР і войскаў Расеі. Таксама апублікаваная інфармацыя аб падрыхтоўцы баевікоў.

Расея перакідае свае войскі на ўсход Украіны чыгуначным транспартам і праз пантонныя пераправы на Паўночным Данцы.

Апошнія навіны