BE RU EN

Выбары ў Грэцыі прызначаныя на 20 верасня

  • 28.08.2015, 17:36

Прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлапулас у пятніцу падпісаў указ, які прызначае нечарговыя выбары ў парламент на 20 верасня.

Пра гэта паведамляе Афінскае інфармацыйнае агенцтва, паведамляе расейская служба BBC.

Гэтым жа ўказам распускаецца цяперашні грэцкі парламент.

Пасля адстаўкі ўрада Алексіса Цыпраса і няўдалых спробаў апазіцыйных партый сфармаваць урад, прэм'ерам пераходнага кабінета міністраў у адпаведнасці з канстытуцыяй была прызначаная кіраўніца Вярхоўнага касацыйнага суда краіны Васілікі Тану-Хрыстофілу.

Кабінет міністраў, які ўзначальвае Хрыстафілу, быў прыведзены да прысягі 28 жніўня.

Апошнія навіны