BE RU EN

Аліна Талай стала бронзавай прызёркай ЧС у бегу на 100 метраў з бар'ерамі

  • 28.08.2015, 17:06

Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету ў бегу на 100 м з бар'ерамі.

Сусветнае першынство праходзіць у Пекіне, піша БелаПАН.

28 жніўня ў фінальным забегу Аліна Талай прабегла з новым рэкордам Беларусі - 12,66. У паўфінальным забегу ў яе быў пяты час - 12,70.

Чэмпіёнкай свету стала Даніэль Уільямс з Ямайкі - 12,57, срэбра ў Сіндзі Роледэр з Нямеччыны - 12,59.

Бронза Аліны Талай - першы медаль беларускай каманды на чэмпіянаце свету.

Фота: AP/Kin Cheung
Фота: REUTERS/David Gray
Фота: AP/David J. Phillip
Фота: AP/Ng Han Guan
Фота: AP/Andy Wong
Фота: REUTERS/Phil Noble
Фота: AP/Andy Wong

Апошнія навіны