BE RU EN

Уначы магчымыя збоі ў рабоце банкаўскіх картак

  • 28.08.2015, 16:47

29 жніўня з 2 да 7 раніцы будуць праводзіцца працы для мадэрнізацыі сеткавай інфраструктуры ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатоўкі, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца гэтымі банкамі.

Апошнія навіны