BE RU EN

Генеральны сакратар NATO наведае Украіну

  • 28.08.2015, 16:01

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у верасні наведае Украіну.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Павал Клімкін на пашыраным пасяджэнні ўрада, на якім публічна даюць справаздачу ўсе міністры, паведамляе УНІАН.

«Я ўпэўнены, што візіт генеральнага сакратара NATO ў наступным месяцы будзе сапраўды знакавым», - сказаў Клімкін.

Енс Столтэнбэрг прыбудзе ва Украіну ў канцы верасня і наведае Явораўскі палігон, дзе будуць праходзіць вайсковыя вучэнні, піша «Еўрапейская праўда».

Нагадаем, сумесныя вучэнні восенню генеральны сакратар альянсу анансаваў у траўні па завяршэнні паседжання камісіі Украіна-NATO.

Апошнія навіны