BE RU EN

На турніры ў Пінску юныя хакеісты зладзілі масавую бойку

  • 28.08.2015, 14:31

Разбараняць хлопцаў давялося не толькі трэнерскім штабам абедзвюх каманд, але і работнікам лядовай арэны.

Масавай бойкай завяршыўся матч паміж хакейным клубам «Берасце» і кіеўскай «Льдзінкай» на міжнародным дзіцячым турніры ў Пінску, які праходзіць з 26 да 29 жніўня.

Перамогу ў матчы з лікам 4:1 атрымалі юныя ўкраінскія хакеісты. Бойка завязалася ўжо пасля фінальнага свістка падчас традыцыйнай цырымоніі поціску рукі каманд, пішуць «Беларускія навіны».

Разбараняць хлопцаў давялося не толькі трэнерскім штабам абедзвюх каманд, але і работнікам лядовай арэны.

Апошнія навіны