BE RU EN

Мянчанка спрабавала саскочыць з 19 паверха

  • 28.08.2015, 12:29

У Савецкім раёне сталіцы ратавальнікі і міліцыянеры прадухілілі спробу суіцыду.

Прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі распавёў, што напярэдадні ў доме на Лагойскім тракце 34-гадовая жанчына ўзлезла на агароджу гаўбца лесвічнай клеткі на 19-м паверсе і хацела саскочыць, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На шчасце, трагедыі атрымалася пазбегнуць. Падраздзяленне МНС устанавіла пнеўматычную выратавальную падушку «Куб жыцця» і наладзілі з жанчынай кантакт. Пасля без рызыкі для жыцця знялі яе з агароджы. Жанчына была шпіталізаваная.

Апошнія навіны