BE RU EN

На таргах у Менску даляр знізіўся на 128 рублёў, еўра - на 190

  • 28.08.2015, 12:44

На таргах у Менску даляр знізіўся на 128 рублёў да 17 539 беларускіх рублёў.

Еўра знізіўся на 190 рублёў да 19.768 беларускіх, піша «Наша Нiва».

Расейскі рубель падрос на 1,37 рубель да 262,65 беларускіх рублёў.

Беларускі рубель умацоўваецца трэці дзень запар на фоне ўмацавання расейскага рубля і росту коштаў нафты. Так учора барэль нафты вырас на 7,2% і дасягнуў 48 даляраў.

Нагадаем, што на таргах БВФБ у аўторак даляр і еўра дасягнулі максімальнага значэння: 17 836 і 20 474 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны