BE RU EN

Аўстрыя ўзмоцніць кантроль над мяжой з Вугоршчынай

  • 27.08.2015, 21:39

Аўстрыя мае намер узмацніць барацьбу з нелегальнай міграцыяй і ўзмацніць жорсткасць кантролю над мяжой з Вугоршчынай.

Пра гэта заявіла кіраўніца МУС Аўстрыі Ёхана Мікль-Лейтнэр, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на выданне Wochenblatt.

"Мы будзем цалкам кантраляваць міжнародныя цягнікі з Вугоршчыны і ўзмоцнім кантроль у памежных зонах", - сказала яна.

"Акрамя таго, павінны быць абсталяваны пункты на вонкавых межах ЕЗ, дзе ўцекачы маглі б знайсці абарону", - адзначыла Ёхана Мікль-Лейтнэр.

Пры гэтым яна адзначыла патрэбу жорсткай барацьбы з асобамі, якія спрыяюць нелегальнаму трафіку мігрантаў ўнутры Еўразвязу.

Гэтыя заявы прагучалі на фоне паведамленняў аб выяўленні блізу паўсотні цел мігрантаў, якія задыхнуліся ў кузаве грузавіка, выяўленага на ўсходзе краіны. Пазней з'явіліся паведамленні, што грузавік меў вугорскія нумары, хоць і абслугоўваў славацкую фірму.

Апошнія навіны