Прэм'ер-міністрам Грэцыі ўпершыню стала жанчына
- 27.08.2015, 17:23
Кіраўніца Вярхоўнага касацыйнага суда Грэцыі Васіліка Тану-Хрыстофілу афіцыйна прызначаная кіраўніцай пераходнага ўрада краіны пасля адстаўкі Алексіса Цыпраса.
Яна становіцца першай жанчынай у гісторыі краіны, якая заняла гэты пост. Сёння Васіліка Тану-Хрыстофілу прысягне, а паўнавартасную працу ў якасці прэм'ер-міністаркі пачне ў пятніцу, паведамляе руская служба BBC.
Прызначэнне прадугледжанае канстытуцыяй Грэцыі, у якой гаворыцца, што на пераходны перыяд пасля адстаўкі прэм'ер-міністра і да наступных выбараў кіраўніком урада становіцца кіраўнік Вярхоўнага суда.
Дата пазачарговых выбараў у Грэцыі, - пятае за апошнія шэсць гадоў, - будзе абвешчаная прэзідэнтам Пракопісам Паўлапуласам на працягу тыдня. Чакаецца, што выбары прызначаць на канец верасня.
Алексіс Цыпрас 20 жніўня на сустрэчы з міністрамі і сябрамі кіруючай партыі "Сірыза" падаў у адстаўку і абвясціў аб неабходнасці правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.
"Палітычны мандат, атрыманы на выбарах 25 студзеня, вычарпаны, і грэкам неабходна зноў выказацца аб сваіх перавагах", - сказаў Цыпрас.