BE RU EN

Сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН прызначаны Юрый Амбразевіч

  • 27.08.2015, 16:27

Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых пастаноў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў:

Юрыя Амбразевіч - сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзеле Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ды іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе (Швайцарская Канфедэрацыя). Раней ён быў начальнікам галоўнай управы шматбаковай дыпламатыі МЗС. Юрый Амбразевіч змяніў на новай пасадзе звольненага раней Міхаіла Хвастова.

Акрамя таго, кіраўнік узгадніў наступныя прызначэнні:

Дзмітрыя Калечыца - намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь,

Ігара Поршнева - генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм",

Рыгора Лаўшэнку - рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі".

Апошнія навіны