BE RU EN

У Швайцарыі на авіяшоў сутыкнуліся два самалёты

  • 23.08.2015, 15:39

На авіяцыйным шоў у швайцарскім мястэчку Дзётынген у нядзелю сутыкнуліся два самалёты, піша мясцовае выданне Blick.

Аднаму з пілотаў удалося пакінуць самалёт і раскрыць парашут. Пра лёс пілота другога паветранага судна пакуль няма інфармацыі, паведамляе РБК.

Сутыкненне адбылося падчас выступу пілатажнай групы Grasshoppers («Конікі») з Нямеччыны.

Адразу пасля трагедыі авіяшоў было спыненае.

У мінулую суботу катастрофа адбылася падчас авіяшоў у Вялікабрытаніі. Пры выкананні адной з фігур пілатажу знішчальнік-бамбардзіроўшчык Hawker Hunter упаў на бойкай шашы. Загінулі сем чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў Заходнім Сусэксе.

Апошнія навіны