BE RU EN

У Менску падчас руху загарэліся «Жыгулі - пяцёрка»

  • 21.08.2015, 10:15

Аўтамабіль быў 1980 выпуску.

На вуліцы Славянскай ў Менску загарэўся легкавы аўтамабіль - гэта быў ВАЗ-2015, вядомы ў народзе як «пяцёрка». Інцыдэнт адбыўся падчас руху аўтамабіля, які, дарэчы, вельмі стары - 1980 года выпуску.

Выкліканыя на месца здарэння пажарныя патушылі ўзгаранне за 14 хвілін. Агонь пашкодзіў салон аўто, лакафарбавае пакрыццё і маторны адсек. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.

Апошнія навіны