BE RU EN

У Канадзе распушчаны парламент

  • 2.08.2015, 21:37

Парламенцкія выбары пройдуць 19 кастрычніка.

Прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер 2 жніўня паведаміў аб роспуску ніжняй палаты парламента, паведамляе «Гордан» са спасылкай на CBC.

Харпер, адзначыў, што ён накіраваў адпаведнае прашэнне генерал-губернатара Канады Дэвіду Джонстану.

Перадвыбарчая кампанія будзе доўжыцца 11 тыдняў і будзе самай доўгай у найноўшай гісторыі краіны.

Украіна і Канада 14 ліпеня падпісалі дакумент аб завяршэнні перамоўнага працэсу адносна стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Канадай.

Апошнія навіны