BE RU EN

Тысячы менчукоў «выкупаліся» ў фарбах

  • 2.08.2015, 17:24

Сёння ў Менску адбыўся другі фэст фарбаў з яркай назвай ColorFest (першы адбыўся 7 чэрвеня).

Як і ў мінулы раз, мерапрыемства сабрала тысячы людзей на тэрыторыі парку Dreamland. Фотарэпартаж onliner.by дае дакладнае ўяўленне пра тое, як праходзіў адзін з самых яркіх фэстаў гэтага лета.

На мерапрыемстве выступалі Дзіма Камінскі, групы NAVI, Napoli, Drum Killa, Dj Magic Sound, Dj Lia Lisse, Olisa, Dj Dez Q і інш. Але самае галоўнае на гэтым мерапрыемстве - актыўнае кіданне яркімі фарбамі адзін у аднаго. Сёння вуліцы горада будуць перапоўненыя маладымі людзьмі з каляровым адзеннем і яркімі тварамі. Фэст адкрыўся а 12:00 і працягнецца да 19:00.

Апошнія навіны