BE RU EN

Новая сустрэча ў «нармандскім фармаце» можа адбыцца ў верасні

  • 2.08.2015, 16:11

Аднак пакуль невядома на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў або міністэрстваў адбудзецца паседжанне.

Новае пасяджэнне "нармандскага фармату" можа адбыцца ў верасні. Пра гэта паведаміў пасол Францыі ў Расеі Жан-Морыс Рыпер у інтэрв'ю "Интерфаксу".

"Нармандскі фармат" збіраецца значна часцей на дыпламатычным узроўні, чым на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. На сёння сустрэча на міністэрскім узроўні ў "нармандскім фармаце" не прадугледжаная найбліжэйшым часам, але працоўныя падгрупы працягнуць засядаць усё лета", - распавёў ён.

Паводле ягоных слоў, імаверна, што новае пасяджэнне адбудзецца ў верасні. Аднак пакуль невядома, на якім узроўні.

Фармат "нармандскай чацвёркі" збірае перамовы на ўзроўні кіраўніцтва чатырох дзяржаў - Расеі, Украіны, Францыі ды Нямеччыны ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны