BE RU EN

Дзень горада ў Берасці адзначылі фестывалем вулічных тэатраў

  • 2.08.2015, 16:07

Народныя гулянні, прысвечаныя 996-годдзю горада, праходзяць у Берасці.

Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося ля помніка 1000-годдзю горада, паведамляе БелаПАН. Пасля чаго ўдзельнікі першага берасцейскага форуму вулічных тэатраў прайшлі па цэнтральных вуліцах.

У фестывалі ўдзельнічае 25 тэатральных калектываў з сямі гарадоў Беларусі і японскай Хірасімы.

Берасце ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1019 годам у сувязі з барацьбой князя тураўскага Святаполка Уладзіміравіча з яго братам, у той час наўгародскім князем Яраславам Мудрым за кіеўскі прастол.

Апошнія навіны