BE RU EN

Беларусь і Украіна дамовіліся аб спрошчаным пераходзе мяжы

  • 2.08.2015, 15:22

Новыя памежныя правілы тычацца толькі жыхароў Ракітнеўскага раёна Ровенскай вобласці, якая мяжуе з Берасцейскай.

Аб дамоўленасці паведамляе «Радыё Рацыя».

Жыхары раёна маюць права пераходзіць мяжу ў спрошчаным рэжыме для традыцыйнага збору чарніцы ў палескіх лясах. Правілы дзейнічаюць да 10 жніўня, з 6 да 22 гадзін. Спыненне пропуску магчыма толькі ў выпадку лясных пажараў на тэрыторыі Беларусі.

Збор грыбоў, суніцы, чарніцы і журавін ў памежнай Берасцейскай вобласці - традыцыйны занятак жыхароў Ракітнеўскага раёна Ровенскай вобласці, значная частка якіх - этнічныя беларусы.

Апошнія навіны