BE RU EN

Пад Разанню разбіўся расейскі вайсковы гелікоптэр

  • 2.08.2015, 12:58

На палігоне «Дубровічы» ў Разанскай вобласці разбіўся ўдарны гелікоптэр Мі-28Н «Начны паляўнічы».

Як паведаміў карэспандэнт ТАСС з месца падзей, пры выкананні аднаго з элементаў пілатажу баявая машына нахілілася і стала падаць.

Сутыкнуўшыся з зямлёй, яна загарэлася, экстранныя службы змаглі хутка справіцца з агнём.

Крыніца РІА Навіны у сілавых структурах заявіла, што пілоты змаглі катапультавацца, іх жыццю нічога не пагражае. Іншая крыніца агенства распавяла аб гібелі аднаго з пілотаў.

Баявая машына ўваходзіла ў пілатажную групу «Беркута».

Апошнія навіны