Ронда Роўз абараніла тытул чэмпіёнкі UFC за 34 секунды
- 2.08.2015, 12:20
Чэмпіёнка Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) у самай лёгкай вазе амерыканка Ронда Роўз абараніла свой тытул.
У галоўным баі шоў UFC 190, які прайшоў у Рыа-дэ-Жанейра, ёй спатрэбілася 34 секунды, каб атрымаць упэўненую перамогу над бразільянкай Бэт Карэйя. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі, піша Lenta.ru.
Роўз адразу прыціснула спаборніцу да сеткі і пачала чаргаваць удары нагамі і рукамі, апошні з якіх скончыўся накаўтам прэтэндэнткі.
У сваім папярэднім паядынку, які прайшоў у лютым гэтага года, Роўз перамагла за 14 секунд, а да гэтага - за 16.
Усяго на рахунку 28-гадовай спартоўкі 12 перамог у 12 баях паводле змешаных правілаў, яна ўтрымлівае чэмпіёнскі пояс UFC са жніўня 2012 года. Роўз з'яўляецца першай амерыканкай, якая стала прызёркай Алімпійскіх гульняў 2008-га па дзюдо ў катэгорыі да 70 кілаграмаў. Яна таксама выканала невялікія ролі ў фільмах «Нястрымныя 3» і «Фарсаж 7».