BE RU EN

Шчоткіна прапануе павысіць пенсійны ўзрост для беларускіх жанчын

  • 18.08.2015, 16:50

Міністр працы і сацыяльнай абароны абгрунтаваў патрэбу адпраўляць жанчын на пенсію на 5 гадоў пазней.

Яна адзначыла, што ў сусветнай практыцы збліжэнне пенсіённага ўзросту мужчын і жанчын - адна з умоў дасягнення гендэрнай роўнасці, піша БелТА.

- У Беларусі ў 2014 годзе чаканая працягласць жыцця для жанчын, якія дасягнулі 55 гадоў, складае 26 гадоў, у той час як для мужчын, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, - 15,5 года. Сярэдні ўзрост працоўных жанчын - 41 год, мужчын - 41,6 года, і гэта пры пяцігадовай розніцы ва ўзросце выхаду на пенсію, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Большасць жанчын пасля дасягнення пенсіённага ўзросту могуць і хочуць працаваць, ім мала быць запатрабаванымі толькі дома. Паводле статыстыкі, у эканоміцы рэспублікі працуюць 15% жанчын ва ўзросце больш за 55 гадоў (а гэта, між іншым, кожная сёмая працоўная жанчына).

Разам з тым міністарка адзначыла, што пенсійны парог 55 гадоў - своеасаблівы бонус жанчыне за неаплатныя хатнія працы, догляд за сямейнікамі і выхаванне дзяцей.

Нагадаем, раней міністарка працы Мар'яна Шчоткіна заяўляла, што беларусам трэба «круціцца» і шукаць другую працу.

Апошнія навіны