BE RU EN

У менскім аквапарку «Фрыстайл» адбыўся няшчасны выпадак

  • 17.08.2015, 17:23

Увечары ў сярэдзіне мінулага тыдня проста перад закрыццём у аквапарку «Фрыстайл» адбыўся няшчасны выпадак.

Высокі 24-гадовы хлопец скокнуў разам з дзяўчынай з борціка ў ваду. Дзяўчына хутка вынырнула, а хлопец, мяркуючы з усяго, стукнуўся аб дно. У лякарні была праведзеная экстраная аперацыя, але дагэтуль мянчук застаецца цалкам паралізаваны, паведамляе onliner.by.

Аб гэтай гісторыі распавялі сябры пацярпелага.

- Так, у аквапарках многае забаронена. Але хто не парушае правілаў. Я сам ныраў з борціка, - распавёў сябар Алег. - Пасля здарэння хуткая дапамога прыехала і забрала цалкам нерухомае цела таварыша. Пасля кароткага кансіліума была праведзеная аперацыя, якая доўжылася 4 гадзіны. Толькі ўчора ён пачаў расплюшчваць вочы і размаўляць. Высветлілася, зламаныя 2 і 5-ы пазванкі, магчыма пашкоджанне касцянога мозгу - МРТ пакуль рабіць нельга.

- Мы не хочам нікога караць або наводзіць справядлівасць, - агаворваецца Алег. - Проста няхай людзі ведаюць. Магчыма, гэты выпадак асцеражэ іншых ад памылкі.

У аквапарку прызналі, што выпадак быў.

- Наведвальнікі груба парушылі тэхніку бяспекі. Глыбіня акваторыі складае ад 1,20 да 1,50. Скакаць з борціка катэгарычна забаронена, - удакладнілі ў прэс-службе.

Апошнія навіны