Знішчальнікі NATO перахапілі над Балтыкай расейскі вайсковы самалёт
- 17.08.2015, 12:06
Знішчальнікі, якія ўдзельнічаюць у місіі паветранай паліцыі NATO, перахапілі паблізу Латвіі расейскі вайсковы самалёт.
Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў сваім "Твітэры".
"Знішчальнікі паветранай паліцыі 17 жніўня перахапілі над Балтыйскім морам паблізу межаў Латвіі самалёт узброеных сіл РФ Іл-20", - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым паветраная прастора ніводнай з краін Балтыі парушаная не была.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў NATO налічылі 250 перахопаў расейскіх вайсковых самалётаў за апошнія паўгода, піша "Еўрапейская праўда".
Пры гэтым паветраную і марскую прастору дзяржаў яны не парушаюць, аднак у выпадку самалётаў гаворка ідзе пра пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.
У краінах Балтыі і Вялікабрытаніі неаднаразова заяўлялі, што палётамі сваіх самалётаў у іх межаў Расея дэманструе сілу і тэстуе рэакцыю NATO.