BE RU EN

У Цяньцзіні прагрымеў трэці за гэты тыдзень выбух

  • 16.08.2015, 17:35

Выбух адбыўся падчас выканання радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ў порце Цяньцзіня.

У порце кітайскага горада Цяньцзіня прагрымеў трэці за гэты тыдзень выбух. Аддзел спецыялістаў хімічнай абароны, які працаваў у порце, пільна эвакуяваны з месца здарэння. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Як паведамляе партал навінаў Сіна, "надвечар, пад 17.00 (12.00 паводле Менску) падчас выканання задач падраздзяленнем войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ў порце Цяньцзіня зноў адбыўся невялікі выбух. У раёне здарэння з'явіўся белы дым. Аддзел вайскоўцаў пільна эвакуяваны з месца здарэння". Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр выбуху ўзрасла да 112 чалавек, 95 уважаюцца за зніклых без вестак.

Апошнія навіны